Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі раскрыў пляны вытворчасьці ракет «Флямінга», якія могуць ляцець на 3000 кілямэтраў


Украінская ракета «Флямінга»
Украінская ракета «Флямінга»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб пасьпяховым выпрабаваньні ракеты «Флямінга» ўласнай вытворчасьці, якою можна пацэліць за 3000 кілямэтраў.

«Былі пасьпяховыя выпрабаваньні гэтай ракеты, і пакуль што ракета найбольш пасьпяховая, якая ў нас ёсьць, — яна ляціць 3 тысячы кілямэтраў, гэта важна. Я мяркую, што мы ня можам шмат пра гэта гаварыць да таго часу, пакуль у нас няма магчымасьці выкарыстаньня сотні ракет», — працытавала Ўладзіміра Зяленскага агенцтва «Інтерфакс-Україна».

Паводле яго, ужо ў сьнежні будзе больш такіх ракет, а іх масавая вытворчасьць пачнецца або да канца 2025 году, або ў пачатку наступнага.

Раней паведамлялі, што ракета «Флямінга» далёкасьцю палёту і памерам баявой часткі больш магутная за ракеты Tomahawk удвая.

Баявая частка ракеты важыць 1150 кіляграмаў, а заяўленая далёкасьць палёту дазваляе зьнішчаць практычна якія-хаця цэлі ў глыбіні тэрыторыі Расеі, раней недаступнай для ўкраінскіх ударных сродкаў. Апроч таго, было заяўлена, што ракета абароненая ад сродкаў расейскіх сыстэмаў радыёэлектроннай барацьбы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG