Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 20 жніўня.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе.
У 2004 годзе ўлады Беларусі прымусілі ўнівэрсытэт спыніць працу ў краіне, і ўжо з 2005-га ён дзейнічае ў Вільні.
ЭГУ удзельнічае ў Балёнскім працэсе, выдае эўрапейскія дыплёмы.
Паводле ранейшых заяў кіраўніцтва, большасьць студэнтаў унівэрсытэту — беларусы.
Унівэрсытэт навучае бакаляўраў і магістраў гуманітарных і сацыяльных спэцыяльнасьцяў.
Навучаньне вядзецца на ангельскай, беларускай, літоўскай і расейскай мовах.
У 2023 годзе ў ЭГУ экспанавалася выстава, прысьвечаная зьняволеным актывістам прафсаюзнага руху Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Новы рэктар ЭГУ пра беларускую місію, стыпэндыі і высновы са скандалу з харасмэнтам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт