Даты дня
1939 — у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі.
2020 — у Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцый у 2020 годзе.
1988 — нарадзіўся Мікола Дзядок, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, анархіст, журналіст і публіцыст, палітвязень у 2010—2015 і зь лістапада 2020 году. 10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў. Ён меў выйсьці на волю 4 красавіка 2024 году, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе. У верасьні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Напрыканцы сакавіка 2025 г. зьявілася інфармацыя, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах праз новую крымінальную справу. Дакладнай інфармацыі пакуль няма, як і наконт ужо адкрытай на яго справы паводле 411 артыкулу. Напрыканцы траўня 2025 г. стала вядома, што палітвязьню маглі прад'явіць новыя абвінавачаньні паводлеарт. 130 КК аб "распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці". Нібыта Мікола прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраваньні шэрагу анархічных рэсурсаў.
Гэты дзень у гісторыі
476 — Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імпэратара Ромула Аўгустула і абвясьціў сябе ўладаром. Фармальны канец існаваньня Заходняй Рымскай імпэрыі.
1430 — палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.
1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў.
1943 — Чырвоная Армія разграміла немцаў у бітве на Курскай дузе.
1956 — савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.
1989 — акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.
У гэты дзень нарадзіліся
1836 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец.
1880 — Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік.
1917 — Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.
1974 — Сяргей Жадан, украінскі паэт.
У памяці
1847 — Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.
1954 — Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1978 — Анатоль Астрэйка, паэт.
1987 — Міхась Стральцоў, пісьменьнік.
1997 — Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
2018— Алесь Ліпай, паэт, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Форум