Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін перавозчык абвясьціў аб скасаваньні пасажырскіх рэйсаў у Літву


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасажырскі перавозчык Intercars паведаміў аб скасаваньні двух рэйсаў — зь Менску ў Вільню і назад зь літоўскай сталіцы ў беларускую.

«З жалем паведамляем, што, нягледзячы на начўнасьць усіх неабходных дазволаў з боку перавозчыка ТАА ЗМ „Байертранс“, літоўкі бок ухваліў рашэньне аб недапушчэньні дадатковых рэйсаў», — адзначаецца ў паведамленьні кампаніі на старонцы ў Insragram.

У прыватнасьці, у паведамленьні адзначаецца аб скасаваньні дадатковых рэйсаў Менск — Вільня — Коўна з адпраўленьнем а 04:05 і Вільня — Вільня аэрапорт — Менск з адпраўленьнем а 00:45.

Адзначаецца, што асноўныя рэйсы ў гэтых кірунках пакуль застаюцца бязь зьмен: аўтобус Менск — Вільня — Коўна (адпраўленьне а 04:00), Вільня (00:30) — Вільня аэрапорт (01:10) — Менск.

Грамадзянам, якія ўзялі квіткі на дадатковыя рэйсы, абяцаюць вярнуць іх вартасьць цалкам.

Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.

Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў. Перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і з 12 жніўня яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG