Ужо сёньня: 5 гадоў таму знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна

Фота з пахаваньня Мікіты Крыўцова.

Падзеі 22 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 гадоў таму 22 жніўня 2020 году ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна. Мікіта Крыўцоў зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт. Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна.

Таксама ў гэты дзень

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах пра вампіраў.

1485 — скончылася вайна Пунсовай і Белай ружаў (сэрыя збройных дынастычных канфліктаў за пасад Ангельшчыны), у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.

1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа.

1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.

1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкаў арыштавалі.

Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991

1991 — бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі.

2015 — выйшаў на волю Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень, арыштаваны пасьля выбараў 2010 году.

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015

У гэты дзень нарадзіліся

1861 Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

Ігнат Буйніцкі.

1862 Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.

Клод Дэбюсі

1898 Генрык Лаўмянскі, гісторык.

1902Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х.

Дэн Сяопін

1920Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1966 — Вольга Маёрава, грамадзкая дзяячка, асуджаная ў «справе Аўтуховіча» на 20 гадоў. У 2024 годзе ёй дадалі яшчэ 1,5 году за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

У памяці

1898Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.

1922 Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.

1978 Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч.