Гэтае рашэньне было прынята як нацыянальная мера для барацьбы з абыходам санкцый Эўрапейскага Зьвязу, паколькі расейскі газ працягваў паступаць на эстонскі рынак праз суседнюю Латвію, піша эстонскі партал ЕRR.
Як працавала схема абыходу санкцый
У сьнежні мінулага году пад санкцыі ЭЗ трапіў расейскі звадкаваны нафтавы газ (LPG), які складаецца з прапану і бутану. Аднак імпарт прадукцыі працягваўся: яе дэкляравалі пад іншым таварным кодам, як чысты бутан, на які санкцыі не распаўсюджваліся.
Гэты танны газ паступаў праз латвійскія тэрміналы, што стварала праблемы для эстонскіх кампаній, якія легальна імпартуюць газ з краін Захаду, у тым ліку са Швэцыі і ЗША. Паводле даных эстонскай кампаніі Alexela, за першыя месяцы году экспарт бутану з Латвіі ў Эстонію вырас у трая, а розьніца ў цане дасягала 100 эўра за тону.
Прадстаўнікі эстонскай мытні тлумачылі, што з-за правілаў ЭЗ аб свабодным перамяшчэньні тавараў унутры Зьвязу кантроль ажыцьцяўляецца толькі на зьнешняй мяжы. Аднак экспэрты, у тым ліку эканаміст Райво Варэ, лічылі, што праблема заключаецца ў адсутнасьці палітычнай волі і строгага выбарачнага кантролю.
Паколькі ЭЗ прымае рашэньні адзінагалосна, некаторыя краіны выступалі супраць поўнай забароны ўсяго LPG, што і дазволіла схеме працаваць.
Міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што яго краіна прыняла нацыянальнае рашэньне, але будзе працягваць дамагацца поўнай забароны на ўзроўні ўсяго Эўразьвязу, каб абараніць мясцовы бізнэс і забясьпечыць выкананьне санкцый.
«Гэтае рашэньне Эстонія прыняла ў рамках нацыянальнай санкцыі, але мы таксама дамагаемся гэтага на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу», — цытуе чыноўніка ЕRR.
Пастановай Савета міністраў Беларусі ад 30 траўня № 299 усе мытныя пошліны на вуглевадароды, якія вывозяцца з Беларусі за межы Эўразійскага эканамічнага саюза, з 1 чэрвеня сталі роўныя нулю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская кампанія арганізавала пастаўкі люксавых брэндаў адзеньня ў Расею ў абход санкцый