Прычына, як сьцьвярджаюць беларускія памежнікі, невыкананьне нормаў сумежным бокам, піша belmarket.by.
У выніку, за суткі чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу вырасла на 50 адзінак. Колькасьць аўтамабіляў, якія чакаюць, перад пунктам пропуску «Тэрэспаль» складае 4 620. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 37%, сьцьвярджаюць у ДПК.
Уезду ў Літву перад «Мядзінінкаем» («Каменны Лог») чакаюць 170 аўто, перад «Шальчынінкаем» (Беняконі«) — 120. Сумежныя пункты пропуску прынялі з Беларусі 57% і 62% легкавушак ад нормы адпаведна.
Перад пагранпераходам «Тэрэспаль» уезду ў Польшчу чакаюць 130 аўтобусаў.
Па стане на раніцу ўезду ў краіны ЭЗ чакала 1075 фур.
Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгараўшчына») чакаюць 195 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусьцілі на сваю тэрыторыю 47 працэнтаў аўто ад нормы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская школа ў Варшаве абвясьціла набор на новы навучальны год