У Беларусі штодня адбываюцца затрыманьні і арышты, зьвязаныя з пратэставымі настроямі і выказваньнямі.
Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу Антона Матолькі
Пра гэта паведамляе пракуратура Беларусі.
«Апэляцыйным вызначэньнем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда, з улікам меркаваньня прадстаўніка Генэральнай пракуратуры, прысуд суду першай інстанцыі пакінулі без зьмяненьня, а апэляцыйная скарга абвінавачанага – без задавальненьня».
На пачатку чэрвеня стала вядома, што блогера Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў калёніі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў). У межах так званай спэцыяльнай вытворчасьці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мінімум 40 чалавек затрыманыя па справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»