Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрарадыё: пасьля канцэрту Каржа ў Варшаве затрымалі 13 грамадзян Беларусі


На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве, 9 жніўня 2025
На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве, 9 жніўня 2025

Пасьля канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа, што прайшоў 9 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, затрымалі 13 грамадзян Беларусі.

Як паведаміла Эўрарадыё з спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, сем зь іх арыштавалі за крымінальныя злачынствы, іншыя 6 — за дробныя парушэньні.

Паводле выданьня, міністэрства падтрымлівае сувязь з Памежнай службай і паліцыяй, якія вядуць расьсьледаваньне датычна замежных грамадзян, гледачоў канцэрту.

«На гэтым этапе мы ня можам камэнтаваць падрабязнасьці апэрацыі. Мы зможам падзяліцца больш падрабязнай інфармацыяй, калі расьсьледаваньне будзе завершана», — паведамілі выданьню ў міністэрстве.

Раней пракуратура Польшчы паведамляла, што ў час і пасьля канцэрту затрымалі 109 прыхільнікаў беларускага рэпэра, а прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заяўляў, што затрыманыя шэсьць грамадзян Беларусі павінны пакінуць польскую тэрыторыю. У сьпісе на дэпартацыю таксама былі 57 грамадзян Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG