Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга з аўтамабіляў і аўтобусаў на выезд зь Беларусі — звыш 6 тысяч


Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, цяпер уезду ў Эўразьвяз чакаюць больш як 6 тысяч транспартных сродкаў.

Прычына, як сьцьвярджаюць беларускія памежнікі, невыкананьне нормаў сумежным бокам, піша belmarket.by.

У выніку, за суткі чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу вырасла на 50 адзінак. Колькасьць аўтамабіляў, якія чакаюць, перад пунктам пропуску «Тэрэспаль» складае 4 620. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 37%, сьцьвярджаюць у ДПК.

Уезду ў Літву перад «Мядзінінкаем» («Каменны Лог») чакаюць 170 аўто, перад «Шальчынінкаем» (Беняконі«) — 120. Сумежныя пункты пропуску прынялі з Беларусі 57% і 62% легкавушак ад нормы адпаведна.

Перад пагранпераходам «Тэрэспаль» уезду ў Польшчу чакаюць 130 аўтобусаў.

Па стане на раніцу ўезду ў краіны ЭЗ чакала 1075 фур.

Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгараўшчына») чакаюць 195 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусьцілі на сваю тэрыторыю 47 працэнтаў аўто ад нормы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG